У сёлетняй Лізе Еўропы БАТЭ ўжо зарабіў больш за 1,5 мільёна еўра
Барысаўскі БАТЭ, дзякуючы ўдаламу выступу ў сёлетняй Лізе Еўропы, ужо зарабіў як мінімум 1 мільён 570 тысяч еўра.
Паводле сістэмы размеркавання прыбыткаў УЕФА, кожны клуб, які выступае ў Лізе Еўропы, атрымлівае ўзнагароджанне за ўдзел, згуляныя матчы і дадатковыя дасягненні. Так, за выхад у групавую стадыю кожны клуб атрымлівае па 640 тысяч еўра, за кожны згуляны матч незалежна ад выніку – па 60 тысяч еўра. Кожная перамога прыносіць камандзе па 140 тысяч еўра, а нічыя – 70 тысяч. Выхад у 1/16 ацэньваецца ў 200 тысяч еўра.
Барысаўчане згулялі 4 матчы (тры перамогі і адна нічыя) і датэрмінова забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. Такім чынам, каманда ўжо зарабіла як мінімум 1 мільён 570 тысяч еўра.