У Таганрогу вырабляюць незвычайны заказ з Беларусі за 4 млн долараў

У расійскім горадзе Тагонрог пачалі вырабляць незвычайны заказ з Беларусі.  Мясцоваму заводу “Чырвоны кацельшчык” Жодзінская цеплаэлектрастанцыя замовіла кацёл, які будзе працаваць на біяпаліве. Ён каштуе каля 100 мільёнаў расійскіх рублёў (амаль 4 мільёны долараў). Чакаецца, што кацёл будзе дастаўлены ў Жодзіна да лета наступнага года.

http://tatar-inform.ru