У Талачыне знайшлі 12-гадовую дзяўчынку, якая знікла 17 жніўня
Сёння ў міліцыю патэлефанавалі прадаўцы адной з крам горада і паведамілі, што Насця Габрылёва ў іх.
Нагадаем, дзяўчынка сышла з дома і знікла 12 дзён таму. Як паведамляла Еўрарадыё, да яе пошукаў прыцягнулі вайскоўцаў, якія агледзелі ў горадзе ўсе гарышчы, падвалы, пакінутыя дамы і прылеглую да іх тэрыторыю. Аднак Насцю не знайшлі.
Пакуль невядома, дзе яна была ўвесь гэты час. БЕЛТА адзначае, што Насця Габрылёва знаходзіцца ў міліцыі, з ёй размаўляе псіхолаг. Лекары кажуць, што неабходнасці ў шпіталізацыі дзяўчынкі няма.