У Талачынскім раёне невядомыя выкінулі на звалку смецця 4,5 кг тратылу
4,5 кг тратылу выкінулі невядомыя на звалку смецця ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. На тратылавыя шашкі каля вёскі Старая Яблонка натрапіў участковы міліцыянт.
МУС паведамляе, што ўсе яны адносяцца да часоў Другой сусветнай вайны. Небяспечную знаходку абясшкодзілі сапёры, выбуховага прыстасавання яны не знайшлі, паведамляе "Інтэрфакс".
МУС паведамляе, што ўсе яны адносяцца да часоў Другой сусветнай вайны. Небяспечную знаходку абясшкодзілі сапёры, выбуховага прыстасавання яны не знайшлі, паведамляе "Інтэрфакс".