У Тульскай вобласці Расіі знайшлі аўтамабілі, якія скралі ў Беларусі
Восем іншамарак, якія раней былі скрадзеныя, знойдзеныя ў Куркінскім раёне Тульскай вобласці Расіі. Міліцыянты натрапілі на іх на тэрыторыі былога завода. Усе іншамаркі былі разабраныя.
Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Тула", паводле папярэдніх звестак, знойдзеныя аўтамабілі былі скрадзеныя не толькі ў розных рэгіёнах Расіі, але і ў Беларусі. Усе нумары агрэгатаў на машынах былі альбо змененыя, альбо знішчаныя. Праводзіцца даследаванне з мэтай устанаўлення першапачатковых нумароў дэталяў.