У ваенна-патрыятычнай школе настаўніца збіла вучня, хлопчык шпіталізаваны

У Сярэдняй школе №27 Бабруйска настаўніца ўдарыла вучня па галаве. У выніку хлопец быў шпіталізаваны з разрывам сасудаў галаўнога мозгу.

Дырэктарка школы Наталля Канавалава арганізавала агульны сход, на якім прасіла бацькоў не распаўсюджваць інфармацыю пра здарэнне і не даваць справе ходу.

Між тым, гэтая школа славіцца як самая мілітарызаваная ў краіне: тут былі створаныя вайскова-патрыятычныя класы, вучні якіх атрымліваюць вайсковую падрыхтоўку і носяць форму. Выпускнікі гэтых класаў збольшага ідуць у Вайсковую акадэмію.