У Валожынскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавік, загінулі два чалавекі (фота, відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 траўня на трасе Мінск — Гродна каля вёскі Пяршаі.
Там адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса і "Пежо-406". Два пасажыры, якія ехалі ў легкавіку, загінулі (абодвум было па 36 гадоў). Выратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструменту даставалі абодвух кіроўцаў, якія былі заблакаваныя, паведамляе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што прычынай аварыі мог стаць раптоўны выезд легкавіка на сустрэчную паласу руху.
Фота — 112.by