У валютчыкаў у Лідзе канфіскавалі больш за 25 тысяч долараў
Больш за 25 тыс.долараў канфіскавана ў валютчыкаў у Лідзе. Аперацыю правялі супрацоўнікі Лідскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю Гродзенскай вобласці. Былі затрыманыя трое грамадзян за незаконныя валютна-абменныя аперацыі. Адзін з затрыманых, непрацуючы жыхар Ліды, набыў спачатку 2,5 тыс.долараў у жыхара Мастоў, а затым 2,3 тыс.долараў у жыхара Ліды. Усё гэта ён зрабіў на працягу 20 хвілін каля будынкаў двух розных аддзяленняў банкаў.
Усе трое былі затрыманыя. У іх забралі грошай на суму ў эквіваленце больш за 25 тыс.долараў у розных валютах, у тым ліку долары, еўра, расійскія і беларускія рублі.
БЕЛТА
Усе трое былі затрыманыя. У іх забралі грошай на суму ў эквіваленце больш за 25 тыс.долараў у розных валютах, у тым ліку долары, еўра, расійскія і беларускія рублі.
БЕЛТА