У Ваўкавыску трэцякласнік абгарэў з-за свавольства з агнём (фота)

Ваўкавыскі школьнік атрымаў апёкі твару з-за свавольства з агнём. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 жніўня — медыкі мясцовай лякарні паведамілі ў МНС, што да іх паступіў вучань 3-га класа з тэрмічнымі апёкамі 1-2 ступені 10% цела. Аператыўнай група выехала на месца пражывання дзіця.

Як высветлілася, хлопчык гуляў на пустыры і знайшоў там пластыкавую каністру з рэшткамі гаручай вадкасці. Знаходка зацікавіла малога і ён вырашыў праверыць, як гэтая вадкасць будзе гарэць. Ён паспрабаваў яе падпаліць і атрымаў апёкі, калі палыхнулі хімічныя пары.

Хлопчык прыбег дадому і пра ўсё распавёў маці. Тая выклікала хутку. Цяпер дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан стабільны, перадае прэс-служба МНС.