У Венесуэле пералічылі галасы выбарцаў, Мадуру па-ранейшаму лічаць пераможцам
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары прайшлі 14 красавіка. На іх перамог кандыдат ад улады Нікалас Мадура.
За яго прагаласавалі 50,8% выбарцаў, за кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса — 49,1%.
Апазіцыя заявіла пра шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі ды запатрабавала спачатку пераліку галасоў, а пасля і адмены вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Праверка галасоў працягвалася каля 10 дзён. Было заяўлена, што сур'ёзных парушэнняў выяўлена не было.
Фота — AFP