У венесуэльскім парламенце дэпутаты біліся да крыві (фота, відэа)
У Нацыянальнай асамблеі палітычныя спрэчкі паміж праўрадавымі народнымі абраннікамі і апазіцыянерамі пераўтварыліся ў бойку.
Як паведамляе агенцтва Associated Press, дэпутаты пачалі махаць кулакамі пасля таго, як спікер парламента пазбавіў апазіцыянераў магчымасці выступіць. Так ён адрэагаваў на тое, што яны па-ранейшаму не прызнаюць Нікаласа Мадуру за законнага кіраўніка дзяржавы і абвінавачваюць улады ў фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў (яны былі прызначаныя пасля смерці прэзідэнта Уга Чавеса).
Апазіцыянеру Хуліё Борхесу (на здымку) твар разбілі да крыві.