Лукашэнка атрымаў сігналы па венесуэльскім накірунку

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.


"У чэрвені можа адбыцца сумеснае пасяджэнне нашай міжурадавай камісіі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Прайшоў пэўны час, і я атрымліваю сігналы да таго, што час ужо пачаць інтэнсіфікаваць нашыя адносіны і перамовы па ўсіх накірунках, і палітычных, і эканамічных".


Уладзімір Сямашка адзначыў, што на дадзены момант у Венесуэле рэалізавана "інтэграцыйных інвестпраектаў" на 500 мільёнаў долараў. Там беларусамі пабудаваныя чатыры заводы і ўзводзіцца жыллё.