У віцебскага пенсіянера міліцыянты знайшлі склад зброі

Арсенал зброі і выбуховых рэчываў канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі ў пенсіянера з Віцебска.  Падчас ператрусу ў яго знайшлі паляўнічую стрэльбу "Сайга", больш за паўтысячы розных патронаў, гранаты, выбухоўку, электрадэтанатары. Эксперты-крыміналісты зрабілі выснову, што зброя і выбуховыя рэчывы маглі быць ужытыя.

Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце незаконнага захоўвання зброі. Як паведамляе "Інтэрфакс", раней пенсіянер ужо быў асуджаны за падобнае правапарушэнне.