У Віцебску адчынілася выстава незвычайных крэслаў (фота)

Выстава пад назвай “Арт-крэсла” адчынілася ў Віцебску, у выставачнай залі Цэнтра сучаснага мастацтва. Свой погляд на такую, здавалася б, звычайную рэч прадэманстравалі як вядомыя, так і маладыя мастакі.  Па словах арганізатараў, такія выставы плануецца зрабіць традыцыйнымі пад агульнай назвай “Арт-аб’ект”. Які аб’ект абяруць мастакі для наступнай выставы, пакуль невядома, але прагучала слушная прапанова да крэсла далучыць стол.