У Віцебску адкрылі помнік заснавальніку дэсантных войскаў Васілю Маргелаву
25 снежня ў Віцебску на тэрыторыі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне помніка Герою Савецкага Саюза, заснавальніку паветрана-дэсантных войскаў Васілю Маргелаву. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, праваслаўнага духавенства, салдаты і афіцэры паветрана-дэсантных войскаў і вучні ваенна-патрыятычных класаў школ горада.
Адкрыццё помніка было прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння Маргелава, якое будзе адзначацца 27 снежня. Гэтай даце быў таксама прысвечаны VIII Фэст сяброўства вайсковай моладзі паветрана-дэсантных войскаў Беларусі і Расіі "Браты па зброі", які праходзіў 11—13 снежня ў расійскім Пскове з удзелам віцебскіх дэсантнікаў.
Дарэчы, менавіта з ініцыятывы Маргелава дэсантнікі носяць паласатыя цяльняшкі і форменныя блакітныя берэты.
БелаПАН