У Віцебску адкрываецца аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку
Аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку адкрываецца ў Віцебску. Паводле статыстычных звестак, штогод у вобласці каля 130 чалавек становяцца інвалідамі па зроку. З Віцебску паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Цэнтр рэабілітацыі інвалідаў па зроку хутка пачне сваю працу ў абласным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. На працягу месяца людзей, якія згубілі зрок, будуць вучыць жыць наноў, з імі будуць працаваць псіхолагі і іншыя спецыялісты. Адначасова рэабілітацыю будуць праходзіць 10 чалавек. Гэта - першая ў краіне ўстанова такога кшталту".
У абласной арганізацыі таварыства інвалідаў па зроку гавораць, што найперш сацыяльная і псіхалагічная рэабілітацыя патрэбна жыхарам вёсак, якія страчваюць зрок. Па месцы жыхарства большасць такіх людзей не маюць магчымасці атрымаць дапамогу спецыялістаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск