У Віцебску "цяжкія" падлеткі бегаюць па траве на лыжах
Першая абласная спаркакіяда сярод падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх, распачалася сёння ў Віцебску на базе палка патрульна-паставой службы. У ёй бяруць удзел 120 падлеткаў ва ўзросце 12-13 год. Сярод "праблемных" спартсменаў ёсць і дзяўчынкі. Каб трапіць на
абласную спартакіяду, юныя правапарушальнікі прайшлі адбор у сваіх
рэгіёнах. Падрабязнасці даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга
Сташэўская:
“Акрамя забегу на сто метраў, сілавых практыкаванняў ды перацягвання канату, ім давядзецца прайсці паласу перашкодаў, на якой трэніруюцца міліцыянты. З улікам узросту ўдзельнікаў спартакіяды з паласы перашкодаў выключылі небяспечныя для жыцця этапы.
Таксама падлеткам давядзецца паспаборнічаць у гумарыстычнай эстафеце - пабегаць па траве на лыжах, паскакаць ў мяхах”.
Арганізатары віцебскіх спаборніцтваў плануюць у будучым правесці спартакіяду і для старэйшых падлеткаў.