У Віцебску экспануюць больш за сотню разнастайных шпаргалак
Выстава шпаргалак праходзіць у Віцебскім універсітэце. У арыгінальнай экспазіцыі іх змешчана каля сотні, у тым ліку рарытэтныя шпаргалкі на фотапаперы, ёсць і сучасныя прыстасаванні сувязі. Паводле слоў дырэктара міні-музея Глеба Савіцкага, за гады сваёй выкладчыцкай працы ён сабраў вялікую калекцыю шпаргалак, самым старым экспанатам каля 20 гадоў. Як адзначае тэлеканал СТВ, некаторыя з экспанатаў іх уладальнікі пасля заканчэння выставы прасілі вярнуць.