У Віцебску ганяліся на джыпах з завязанымі вачыма і шклянкай вады на капоце
У мінулую суботу ў парку адпачынку пад Віцебскам прайшлі гонкі на джыпах. У спаборніцтвах узялі ўдзел 13 экіпажаў.
У адным з конкурсаў кіроўцам давялося весці машыну... ўсляпую. Ім на галаву надзявалі спецыяльную маску, ў якой ён не бачыў нічога.
Куды і як ехаць, камандаваў штурман. Іншыя конкурсы былі таксама цікавыя – джыпы ганяліся па хмызняку ды ямінах, узбіраліся на насып, ездзілі па крузе са шклянкай вады на капоце.
Гэта першае мерапрыемства клуба “Паўночны рубеж”. Як распавёў Еўрарадыё яго старшыня Сяргей Іваноў, спаборніцтвы аматары джыпаў зладзілі за свой кошт. Дарэчы, у клубе каля 30 чалавек. Гэта самыя розныя людзі – ад простых рабочых да ўладальнікаў фірм.