У Віцебску і Слуцку за 9 траўня выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў
Як адзначае БелаПАН, у гэтых гарадах зарэгістравана па 24 мм ападкаў, ці 24 літры вады на квадратны метр тэрыторыі. Для Віцебску гэта 43% месячнай нормы, для Слуцку — 44%. Дарэчы, у Мінску выпала 10 мм ападкаў — гэта 16% травеньскай нормы. Найбольш халодным 9 траўня было ў Баранавічах: тут было толькі каля 13 градусаў вышэй за нуль. А вось у Клічаве на Магілёўшчыне была самая высокая па краіне тэмпература — плюс 25.