У Віцебску маладыя выканаўцы пазмагаюцца за Гран-пры ў 10 тысяч долараў
Сёння у Віцебску пройдзе першы канцэрт Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. У ім бяруць удзел 22 выканаўцы з 19 краін свету. Яны спрачаюцца за
Гран-пры ў 10 тысяч долараў і прэміі ў памеры шэсць, чатыры і дзве
тысячы долараў.
У першы конкурсны дзень канкурсанты пад фанаграму "мінус адзін" выканаюць песні на мове той краіны, якую яны прадстаўляюць. Пра тое, у якім парадку яны выступяць, распавядае нашая віцебская карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Першай будзе спяваць Нушка са Славеніі, апошняй — Аліна з Румыніі, трынаццаты нумар дастаўся кіргізскай канкурсантцы Асеме. Беларус Георгі Калдун выступіць у конкурсе пад другім нумарам, Анна Благава — пад дзевятым”.
Для сябраў журы, якое узначальвае расейскі прадюсэр і кампазітар Кім Брэйтбург, творчыя магчымасці канкурсантаў пакуль — загадка. Таму журы амаль у полным складзе збіраецца сёння наведаць рэпетыцыю конкурснага канцэрта.
Кім Брэйтбург не выключае, што ў далейшым ён можа паспрыяць творчай кар'еры пераможцы конкурсу, калі гэта будзе па-сапраўднаму таленавіты і перспектыўны выканаўца.