У Віцебску міліцыя забрала ў 30-гадовага мужчыны аўтамат ППШ

Некалькі адзінак зброі канфіскавалі ў 30-гадовага жыхара Віцебска міліцыянты.  У яго кватэры былі знойдзеныя аўтамат ППШ часоў Другой сусветнай вайны, пнеўматычная стрэльба, самаробнае прыстасаванне для стральбы малакалібернымі набоямі, газавы пісталет і паўтары сотні набояў рознага калібра.

Як паведамляе БелаПАН, у адносінах мужчыны-гаспадара арсенала распачатая крымінальная справа.