У Віцебску міліцыянты выратавалі чалавека з палаючага дома
Чалавека выратавалі двое віцебскіх міліцыянтаў на пажары. Прыватны дом загарэўся ўначы, суседзі не заўважылі агню, а мінакоў на ўскраіне горада ў гэты час не было.
Жыхары дома — двое братоў — былі не ў стане самастойна выклікаць дапамогу. Адзін з іх быў у непрытомнасці ад выпітага спіртнога, а ў другога ад страху адняліся ногі.
Мужчына бездапаможна сядзеў на канапе і не мог сыйсці з месца. На яго шчасце, міма праязжаў міліцэйскі патруль. Міліцыянты заўважылі полымя, выклікалі ратавальнікаў, і да іх прыезду выцягнулі мужчыну на вуліцу.
Другі з братоў задыхнуўся, ягонае цела знайшлі ратавальнікі. Высветлілася, што дом загарэўся з-за кінутага на падлогу недакурка.