У Віцебску можна пабачыць пояс Стэфана Баторыя і берасцяную грамату (фота)
Дзве выставы, на кожнай з якіх можна бачыць унікальныя экспанаты, адчыніліся ў Віцебску. Адна з іх прысвечаная Антону Брадоўскаму — вядомаму калекцыянеру, з асабістага збору якога і пачаўся Віцебскі краязнаўчы музей. Брадоўскі на пачатку ХХ стагоддзя перадаў гораду свае шматлікія калекцыі і сам стаў на чале створанага музея. На гэтай выставе ўпершыню за апошнія 10 гадоў наведнікі могуць бачыць на ўласныя вочы срэбраны рыцарскі пояс, які, па легендзе, належаў Стэфану Баторыю.
Распавядае намеснік дырэктара Віцебскага краязнаўчага музею Валеры Шышанаў: "Калі Брадоўскі ў Вільні адчыніў свой музей, там у аб’яве было напісана, што ў калекцыі налічваецца 100 тысяч прадметаў. Мабыць, гэта была рэклама такая. Калі ж калекцыю перавезлі ў Віцебск у 1915 годзе, у ёй было каля 10 тысяч прадметаў. І гадзіннікі, і вышыванкі... Дарэчы, ён сам займаўся вышываннем, здаецца ж, не мужчынская справа, а ён атрымліваў медалі за гэта, вёў тут гурток. Займаўся прапагандай навуковых ведаў. У 1918 годзе, адгукнуўшыся на заклік губернскага аддзела адукацыі, перадаў сваю калекцыю гораду і стаў першым дырэктарам музея".
На другой выставе, якая называецца “Выпадковыя знаходкі”, цэнтр экспазіцыі — берасцяная грамата. Тая самая, што першай была знойдзена ў Беларусі і ў якой нейкі Сцяпан звяртаецца да свайго памочніка Няжылы з просьбай набыць жыта ці вярнуць непрададзеную вопратку. Звычайна арыгінал граматы знаходзіцца ў сховішчы, а наведнікі могуць пабачыць толькі копію. З нагоды 50-годдзя знаходкі яе ненадоўга вынеслі ў свет.
Інэса Навіцкая, якая ў 1950-х гадоў была намесніцай дырэктара музея, распавяла, як знайшлі грамату падчас правядзення будаўнічых работ на плошчы Свабоды ў 1959 годзе: "Мы разлічвалі на нейкую знаходку, але доўгі час нічога не было. Усіх папярэдзілі: і кіраўнікоў таго будаўніцтва, і рабочых, — каб калі што знойдуць, неслі ў музей. Мы ж не маглі там увесь час пільнаваць! Рабочы Фралоў на плошчы Свабоды ўгледзеў той скрутачак. Маленькі такі звітачак берасты. Заўважыць цяжка яго было. Можна лічыць, цуд".
Акрамя граматы, на выставе шмат цікавага — посуд, зброя, кафля, грошы, каменныя сякеры.. Дарэчы, апошнюю выпадковую знаходку у музей прынеслі сёлета — паламаныя дырхемы, што знайшлі на беразе Дзвіны ў межах горада.
Фота аўтаркі