У Віцебску мужчына пырснуў газам у вочы лабарантцы кабінета флюараграфіі

За хуліганства ў паліклініцы распачата крымінальная справа ў адносінах да намесніка дырэктара аднаго з віцебскіх прадпрыемстваў.  Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“46-гадовы мужчына праходзіў медыцынскую камісію для атрымання правоў кіроўцы. У кабінеце флюараграфіі мужчына пасварыўся з лабаранткай з-за таго, што прыйшоў за вынікамі абследавання не ў час.

Калі жанчына нарэшце выдала яму даведку, пацыент пырснуў ёй проста ў вочы нейкім газам з балончыка”.


56-гадовай жанчыне давялося лячыцца ў дзённым стацыянары паліклінікі, а кабінет флюараграфіі і тое крыло будынку, дзе ён знаходзіцца, нейкі час не маглі працаваць.