У Віцебску памёр Фёдар Шмакаў — найстарэйшы актор тэатра імя Якуба Коласа
2 траўня ў адной з віцебскіх бальніц на 93-м годзе жыцця пасля хваробы памёр Фёдар Шмакаў — найстарэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Як адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска", Шмакаў быў адзначаны такімі званнямі, як Народны артыст СССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне", уладальнік прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крышталёвая Паўлінка", ганаровы грамадзянін Віцебска. Быў узнагароджаны шматлiкiмi ордэнамi — "Знак Пашаны", Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
Фёдар Шмакаў нарадзіўся 1 сакавіка 1917 года ў Петраградзе. У 1939 годзе ён скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут і быў прыняты ў трупу Рускага тэатра БССР, а ў 1941 годзе перайшоў у БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа).
У тэатры Фёдар Іванавіч выканаў каля 200 роляў. Таксама ён каля 30 разоў здымаўся ў кіно. Самая вядомая яго роля — Андрэй Размётнаў у фільме "Паднятая цаліна" (1959 г.). Апошні раз ён зняўся ў 2008 годзе ў фільме "Яблык Месяца" Аляксея Туровіча — праўда, роля была ўжо без словаў…
Фота — БЕЛТА