У Віцебску прайшла імпрэза ў гонар юбілея Караткевіча (фота)
25 лістапада ўвечары ў Віцебску ля помніка Уладзімеру Караткевічу прайшла святочная імпрэза ў гонар 78-х угодкаў пісьменніка. Тут сабралася моладзь, паэты, пісьменнікі, акторы. Прыхільнікі творчасці Караткевіча ўсклалі кветкі да помніка, гучалі вершы, успаміны тых, хто асабіста ведаў пісьменніка, а пасля ў кінатэатры “Мір” адбыўся прагляд фільму “Сівая легенда” паводле аднайменнага твору.
Традыцыі збірацца на ўгодкі Караткевіча каля помніка, што знаходзіцца ў парку побач з плошчай Леніна, ўжо каля дзесяці год.
26 лістапада, у дзень народзінаў Караткевіча, у бібліятэцы, што носіць ягонае імя, адбудзецца імпрэза, прысвечаная 50-годдзю выдання першай кніжкі Караткевіча “Матчына душа”. У гэты ж дзень у Віцебску пройдзе шэраг афіцыйных мерапрыемстваў, у тым ліку літаратурныя чытанні ля помніка. Паводле старшыні абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франца Сіўко, сяброў СПБ на афіцыйныя мерапрыемствы не запрашалі.
Фота аўтара