У Віцебску рабочы зваліўся з вышыні трох метраў на арматуру (фота)

33-гадовы муляр працаваў на будоўлі вытворчага цэху птушкафабрыкі. На дапамогу пацярпеламу прыехалі выратавальнікі, якія абрэзалі арматуру і перадалі мужчыну медыкам.



Як інфармуе прэс-служба МНС, арматура прабіла рабочаму шчаку. Пацярпелага шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.


Фота — mchs.gov.by