У Віцебску разглядаюцца праекты пабудовы помніка князёўне Вользе
Помнік князёўне Вользе збіраюцца ўсталяваць у Віцебску. Днямі завершаны прыём 16 конкурсных праектаў, прадастаўленых вядомымі мастакамі і скульптарамі краіны. Пераможца будзе агучаны да канца кастрычніка, паведамляе газета "Рэспубліка". Адзначым, што паводле падання і некаторых летапісных крыніцаў, князёўна Вольга з'яўляецца заснавальніцай старажытнага Віцебску, які яшчэ летам 1974 года адзначыў сваё 1000-годдзе.