У Віцебску спецназаўцы паказалі дружыннікам, як звязаць міліцыянта (фота)
Спецназаўцы і медыкі паказалі, як лавіць злачынцу і дапамагчы параненым на чыгунцы. Трэнінг для супрацоўнікаў транспартнай міліцыі, салдат унутраных войскаў і дружыннікаў прайшоў 31 сакавіка ў Віцебску. Арганізатары кажуць, што такія трэнінгі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны і будуць ладзіцца перыядычна.
Асабліва дружыннікам спадабаліся заняткі, на якіх вучылі звязваць затрыманага вяроўкамі, паясамі, дротам ды іншымі прыладамі. Дзе яшчэ ўбачыш, як спецназавец ставіць да сцяны і звязвае міліцыянта! А розныя віды вузлоў, мабыць, спатрэбяцца кабетам-дружынніцам у жыцці. Напрыклад, калі раптам з мужам пасварацца.