У Віцебску створаны грамадскі камітэт салідарнасці з Сяргеем Каваленкам
У Віцебску 11 студзеня створаны грамадскі камітэт салідарнасці з затрыманым у абласным цэнтры актывістам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргеем Каваленкам. Пра гэта БелаПАН паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец. У сходзе па стварэнні грамадскага камітэта прынялі ўдзел каля 25 чалавек — прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Беларусі. Удзельнікі сходу прынялі рашэнне пачаць кампанію салідарнасці з Каваленкам як у Віцебску, так і ў іншых гарадах Беларусі. Ужо 16 студзеня, у дзень нараджэння Каваленкі, актывісты грамадскага камітэта маюць намер сабрацца ў 11.00 у Віцебску каля СІЗА, каб павіншаваць яго з 35-годдзем. Акрамя таго моладзевыя актывісты апазіцыі маюць намер арганізаваць кампанію, у рамках якой па ўсёй краіне будуць вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Таксама дзеля інфармацыі пра "справу Каваленкі" грамадскі камітэт ужо запрасіў у Віцебск прадстаўнікоў Еўракамісіі, офіса АБСЕ і амбасадараў краін Еўрасаюза, акрэдытаваных у Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ужо 19 студзеня ў Віцебск прыбудуць прадстаўнікі АБСЕ.
Пачаты збор сродкаў у падтрымку Каваленкі і яго сям'і — жонкі і сына. Ужо сабраныя першыя 300 тысяч рублёў.
Нагадаем, 34-гадовы Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня на плошчы Перамогі ў Віцебску. Яго вінавацяць у тым, што менавіта ён узняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на 35-метровай навагодняй ёлцы. На Каваленку пачалі крымінальную справу за хуліганства, што пагражае шасцю гадамі пазбаўлення волі.