У Віцебску ўпершыню адбудзецца святочны парад Дзедаў Марозаў і Снягурак
Святочны парад Дзедаў Марозаў і Снягурак упершыню пройдзе сёлета па Віцебску. Шэсце галоўных герояў навагодняга свята ў суправаджэнні духавога аркестра запланаванае на 24 снежня. Навагоднія персанажы пройдуць ад вуліцы Савецкай да плошчы Свабоды, дзе знаходзіцца галоўная гарадская елка. Касцяк калоны складуць каля 150 чалавек. Да іх могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Галоўная ўмова — мець адпаведнае ўбранне.
Следам за казачнымі героямі ўрачыстым маршам пройдуць каля 100 спартоўцаў горада. Завершыць парад калона з 20 адзінак тэхнікі МНС, міліцыі, пошты, хуткай дапамогі, таксі, упрыгожаныя святочнай ілюмінацыяй і сімволікай.
Дарэчы, рэгуляваць рух у другой палове дня на галоўным перакрыжаванні абласнога цэнтра будуць супрацоўнікі ДАІ, таксама ўбраныя ў касцюмы Дзеда Мароза.
БЕЛТА