У Віцебску вандал спаліў вянок, ускладзены Паўлам Барадзіным?

У Віцебску злавілі вандала, які падпаліў на Вечным Агні вянок, ускладзены да манумента Воінам-вызваліцелям. 22-гадовы хлопец быў у стане алгагольнага ап'янення.
Высветлілася, што ён гуляў па фестывальным горадзе разам з братам і сябрам. Што прымусіла яго паліць вянок, хлопец патлумачыць так і не здолеў. Усю кампанію затрымала міліцыя, калі яны, кінуўшы палаючы вянок, спакойна сыходзілі з плошчы. Адказваць за дзікунскі ўчынак давядзецца толькі аднаму з кампаніі, бо двое астатніх глядзелі, як ён запіхвае вянок у агонь, але не дапамагалі.

Дарэчы, не выключана, што спалілі адзін з вянкоў, што быў ускладзены да манумента Паўлам Барадзіным і дэлегацыяй "саюзнай дзяржавы". Вянок згарэў ўшчэнт, і вызначыць, чыю памяць аб загінуўшых спалілі вандалы, немагчыма.