У Віцебску выбіраюць аднаго з сямі Альгердаў (фота)
У Віцебску праходзіць чарговы конкурс на княскі манумент. На грамадскае абмеркаванне ўжо выносілі праекты помнікаў княгіне Вользе ды Аляксандру Неўскаму. Гэтым разам выстава праектаў будзе непрыстойна кароткай – з 9 па 13 сакавіка. Наўрад ці шмат жыхароў горада за такі тэрмін выкажуць сваё меркаванне аб тым, які з сямі Альгердаў павінен упрыгожыць плошчу ля Ўваскрасенскай царквы. Ды гэта, мабыць, ужо і не мае асаблівага сэнсу – паводле чутак, афіцыйная камісія ўжо вынесла свой вердыкт.
Конкурс традыцыйна ананімны, работы выстаўляюцца пад кодавымі нумарамі. Шэсць з сямі праектаў – гэта выявы Альгерда на кані. Дарэчы, конных статуй у Віцебску пакуль няма. Сёмы праект уяўляе сабой арку, на якой месціцца скульптурная кампазіцыя. Альгерд-ваяр тут без каня, але ў атачэнні сваёй сям’і. Тут і ягоная першая жонка Марыя Яраславаўна Віцебская, і другая жонка Альгерда Ульяна Аляксандраўна, вядомая будаўніцтвам храмаў і аздабленнем горада. Побач з Альгердам стаяць яго сыны.
Усе тры помнікі (Альгерду, Вользе і Аляксандру Неўскаму) мусяць з’явіцца ў Віцебску да святкавання Дня гораду - 26 чэрвеня. Ўжо абвешчана, што помнік княгіне Вользе паўстане недалёка ад Летняга Амфітэатра, ля перакрыжавання вуліцы Леніна і праспекта Фрунзэ, а манумент Аляксандру Неўскаму – на плошчы Тысячагоддзя.
Якога з Неўскіх абралі, пакуль невядома. А вось княгіня Вольга, па чутках, паўстане перад віцебчукамі у вобразе… сястры заснавальніка Кіева Лыбедзі. Праект, абраны камісіяй, амаль літаральна капіруе вядомы манумент, што стаіць у сталіцы Украіны.
Дарэчы, адзін з праектаў хаця і не будзе ўвасоблены як помнік, але ўсё ж паўстане перад віцебчукамі. Праўда, гэта будзе ўжо не Вольга, а… Еўфрасіння Полацкая. Аўтар падараваў сваю работу адной з віцебскіх школ, дзе існуе невялічкая экспазіцыя, прысвечаная святой Еўфрасінні. Там і будзе знаходзіцца выява.