У Віцебску знайшлі вінаватага ў смерці будаўнікоў на Амфітэатры

У Віцебску да двух гадоў абмежавання волі прыгаварылі прараба Жодзінскага мантажнага ўпраўлення Юрыя Войніка.
Нагадаем, 2 красавіка гэтага года двое слесараў, якія працавалі на ўзвядзенні даху над амфітэатрам, дзе штогод праходзіць фестываль “Славянскі базар”, сарваліся і зваліліся на зямлю з вышыні 10-15 метраў.

Адзін з іх сканаў на месцы, другі — праз дзесяць дзён у лякарні. Як паведамляе прэс-служба пракуратуры Беларусі, падчас папярэдняга судовага следства было ўстаноўлена, што прараб, будучы адказным за тэхніку бяспекі, дапусціў парушэнні, што пацягнула гібель працоўных.

“Барысаў электронны”