У віцебскую абласную клініку сёння паступіла параненая аскепкам дзяўчына
Станоўчая дынаміка назіраецца ў стане цяжкапараненых у выніку выбуху на канцэрце 4 ліпеня ў Мінску. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. "Іх стан паляпшаецца", - адзначылі ў Міністэрстве. Сёння з бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі адзін чалавек быў
пераведзены з стацыянарнага на амбулаторны рэжым. Аднак у клініках
застаецца яшчэ 40 чалавек, якія пацярпелі ад выбуху.
Сёння ў віцебскую абласную клініку паступіла дзяўчына з невялікім аскепкавым раненнем. Медыкі не выключаюць, што з'явяцца і іншыя пацярпелыя падчас выбуху, якія толькі цяпер вырашылі звярнуцца па медыцынскую дапамогу.