У Вільні затрымалі беларуса, які знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў

Беларуса, які знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў, затрымалі ў суботу ў Вільні. Паліцыя прывезла яго ў Цэнтр хваробаў залежнасці.  Як паведамляе сайт ru.delfi.lt, у маладога чалавека знайшлі паўсотні розных таблетак, а таксама 26 капсул з парашком жоўтага колеру.