У заложнікі супрацоўнікаў аўтаканцэрна "БМВ" захапіў былы рабочы кампаніі

Інцыдэнт адбыўся учора ў офісе нямецкага аўтаканцэрна "БМВ" пад Парыжам, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Узброены, мяркуючы па ўсім, гэта былы работнік кампаніі, узяў у заложнікі сакратара і менеджара. Да офіса тут жа выехалі салдаты элітнага спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам. Злачынец некалькі разоў выстраліў у паветра і патрэбаваў сустрэчы з дырэктарам "БМВ". Аднак пазней здаўся паліцыі.

У выніку ніхто не пацярпеў.