У Заслаўі грузавік упаў на легкавік, ахвяраў няма

Грузавік перавярнуўся і ўпаў на легкавы аўтамабіль у Заслаўі ў Мінскім раёне. Як паведамляе "Інтэрфакс", кіроўца грузавіка-фургона "ЗІЛ" не саўладаў з кіраваннем на перакрыжаванні  дарог Калодзішчы - Заслаўе і Мінск - Маладзечна.  У выніку аварыі "кунг" аддзяліўся ад кузава ЗІЛа і ўпаў на "Форд Мандэо", які рухаўся паралельным курсам. У легкавіка быў расплюшчаны багажны адсек. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Інтэрфакс