У Зэльве зноў знайшлася адгаворка ад змены Савецкай на вуліцу Ларысы Геніюш
У зэльвенскіх чыноўнікаў знайшлася чарговая адгаворка ад перайменавання Савецкай на вуліцу Ларысы Геніюш. На гэты раз раённы савет дэпутатаў улічыў зварот мясцовых ветэранаў, якія быццам бы выступаюць супраць перайменавання.
Афіцыйны адказ ініцыятару перайменавання Яўгену Скрабутану датуецца 27 снежнем. Прапанову сябра партыі БНФ зэльвенскі савет дэпутатаў лічыць немэтазгоднай.
Як паведаміў Еўрарадыё сам Яўген, ён намераны высветліць, колькі ветэранаў лічаць недапушчальным існаванне вуліцы Ларысы Геніюш у Зэльве.
Перапіску з чыноўкамі розных узроўняў Скрабутан вядзе з ліпеня 2009 года. Звароты аб перайменаванні Савецкай вуліцы ў Зэльве ён дасылаў ў Мінкультуры і Палату прадстаўнікоў. Адтуль лісты перанакіравалі ў зэльвенскі раённы і гродзенскі абласны выканаўчыя камітэты. Скрабутану адказалі, што "слова "Савецкая" ў большасці жыхароў асацыюецца з упэўненасцю ў заўтрашнім дні, вялікай перамогай над фашызмам, эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі краіны". Пасля таго, як грамадскія актывісты сабралі каля 200 подпісаў жыхароў Зэльвы, чыноўнікі аблвыканкама спаслаліся на адсутнасць сродкаў у бюджэце.