У Зэльвенскім раёне на сметнік вывезлі збожжа новага ўраджаю
У кар'ер вёскі Шулякі Зэльвенскага раёна звезлі некалькі тон збожжа. Памеры кучы сведчаць, што збожжа вывозілі неаднаразова і на некалькіх грузавіках. Выгружалі зерне каля смецця як непатрэбны прадукт, паведамляе "Газета Слонімская". Слонімскія аграномы пацвердзілі журналістам, што гэта ячмень новага ўраджаю, а не адкіды. На іх думку, хтосьці вырашыў такім чынам нажыцца. Зламыснік завёз збожжа на сметнік, а праз нейкі час меркаваў перавезці ўраджай уначы ў свой свіран.