У Жабінцы расіянін упаў з трэцяга паверха, уцякаючы ад мужа палюбоўніцы

Насмерць разбіўся 47-гадовы мужчына, які сарваўся з трэцяга паверху прафілакторыя “Надзея”.
Як высветлілася, жыхар Санкт-Пецярбурга прыехаў сюды на адпачынак, паведамляе газета “Рэспубліка”.

Рызыкнуць жыццём яго прымусіла нечаканае з’яўленне мужа жанчыны, у нумары якой расіянін гасцяваў уначы. Каб пазбегнуць непажаданай сустрэчы ён вырашыў уцячы праз балкон. Але не ўтрымаўся і ўпаў. Ад атрыманых траўм мужчына памёр.