У жалобе прайшоў футбольны матч у Пінску – памерлі ўжо 11 ахвяраў выбуху
У жалобе прайшоў футбольны матч у Пінску паміж камандамі "Волна" (Пінск) і "Смаргонь". Усе стродкі ад продажу квіткоў пінскія футбалісты вырашылі перадаць сем’ям загінуўшых падчас выбуху на "Пінскдрэве". Гульня пачалася з хвіліны маўчання. На стадыёне былі пастаўлены скрыні для ахвяраванняў. Футбалісты "Волны" гулялі ў чорных павязках. Ініцыятарамі жалобы сталі пінскія заўзятары.
Падчас матчу абвесцілі, што лік памёрлых рабочых "Пінскдрэву" дасягнуў 11 чалавек.
Падчас матчу абвесцілі, што лік памёрлых рабочых "Пінскдрэву" дасягнуў 11 чалавек.