У Жлобіне знайшлі нямецкую хімічную зброю часоў вайны (фота)

Яны падобныя на гліняныя бутэлькі з запальнай сумессю часоў Вялікай Айчыннай вайны. 16 верасня на месца прыехала група размінавання з Бабруйска. У выніку, высветлілася, што ў пяці гліняных бутэльках знаходзіцца атрутнае рэчыва адамсіт, якое ужываецца ў якасці атрутнага дымаўтваральніка. Адамсіт адносіцца да групы рэчываў, якія раздражняюць верхнія дыхальныя шляхі, інфармуе прэс-служба МНС.

БелаПАН дадае, што рэчыва было распрацавана ў якасці хімічнай зброі ў Нямеччыне яшчэ падчас Першай сусветнай вайны і дагэтуль знаходзіцца ў арсенале армій многіх дзяржаў.

Работнікі МНС змясцілі гліняныя бутэлькі ў бочку з пяском для далейшай утылізацыі. Уцечкі атрутнага рэчыва не адбылося.

Фота — МНС