У Жлобінскім раёне гарэў інтэрнат, былі эвакуяваныя амаль 250 чалавек
Узгаранне адбылося ў адным з пакояў на трэцім паверсе інтэрната Чырвонабярэжскага аграрнага каледжа ў Жлобінскім раёне. Была праведзеная эвакуацыя 249 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, мяркуецца, што пажар пачаўся праз тэлефоннае зараднае прыстасаванне, пакінутае ў сетцы. Пацярпелых няма, ад агню пацярпела толькі мэбля ў пакоі.