У жодзінскім “Тарпеда” звольнілі двух асістэнтаў галоўнага трэнера
Асістэнтаў галоўнага трэнера жодзінскага “Тарпеда” Аляксандра Лісоўскага і Ігара Тарлоўскага звонілі з працы, паведамляе Спорт-Беларусь. Ігар Тарлоўскі павінен быў стаць памочнікам новага галоўнага трэнера каманды Сяргея Гурэнкі. Разам з тым у каманду запрасілі новых гульцоў. Кантракт падпісалі ў Андрэем Лаўрыкам, які гуляў за маскоўскі “Лакаматыў”, маскоўскае “Тарпеда” і пермскі “Амкар”. Другім здабыткам жодзінскага клуба стаў Сяргей Кавалюк, што працаваў раней у брэсцкім “Дынама”. Там ён правёў 188 матчаў, забіў 10 мячоў і аддаў 14 галявых перадач.