У жыхара Пастаўскага раёна знайшлі восем кулямётаў і дзве гарматы

Восем авіяцыйных кулямётаў і дзве авіяцыйныя гарматы былі знойдзеныя ў жыхара вёскі Родзі Пастаўскага раёна. 47-гадовы мужчына хаваў гэты арсенал на сваім гародзе.  Як паведамляе "Интерфакс", вясковец прызнаўся, што знайшоў кулямёты і гарматы каля аэрадрома вайсковай часткі, якая ў пачатку 90-х была выведзеная ў Расію.