У жыхара расійскага горада Якуцк канфіскавалі 400 кг біўняў маманта

У жыхара расійскага горада Якуцк міліцыянты канфіскавалі 400 кілаграмаў кавалкаў біўняў маманта.  Гэты незвычайны груз знаходзіўся на самалёце, які прыляцеў з пасёлка Батагай. Жыхар Якуцка, ён жа супрацоўнік прыватнай фірмы, не змог патлумачыць праваахоўнікам, дзе ён узяў біўні маманта. Зараз праводзіцца расследаванне.

Газета.ру