У ЗША ўзброены мужчына захапіў у закладнікі 11 дзяцей і жанчыну

У ЗША ўзброены мужчына захапіў у закладнікі 11 дзяцей і жанчыну

У амерыканскім горадзе Дэ-Калб (штат Ілінойс) узброены мужчына захапіў у закладнікі жанчыну і 11 дзяцей.

Паводле амерыканскіх СМІ, у закладніках апынуліся дзеці ва ўзросце ад трох месяцаў да 17 гадоў. Захоп закладнікаў адбыўся ў матэлі Rite for us Inn and Suites, яго наведвальнікі былі эвакуяваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у нумары матэля адбыўся нейкі канфлікт, пасля якога жанчына затэлефанавала на нумар 911. Калі паліцыя прыбыла на месца здарэння, мужчына адмовіўся адчыняць дзверы. Перамовы з ім працягваліся некалькі гадзін.

Калі сілавікі паспрабавалі затрымаць зламысніка, ён ударыў сябе нажом, перадае РБК. Па звестках паліцыі, ён атрымаў цяжкое раненне. Параненага даставілі ў лякарню, ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Аб пацярпелых сярод закладнікаў не паведамляецца.

Фота: AFP