У ЗША зламыснікі скралі грэцкіх арэхаў на 400 тысяч долараў
Яны вывезлі са склада ў горадзе Эскалон аж 63,5 тоны арэхаў.
Дарэчы, у мінулым месяцы ў Каліфорніі ўжо адбыўся падобны інцыдэнт. Тады з прыпаркаванага на шашы трэйлера нехта вынес 4,5 тоны грэцкіх арэхаў. Улады мяркуюць, што зламыснікі кіруюцца так званым "арэхавым бумам" — цэны на гэты прадукт значна выраслі ў сувязі са спрыяльнай эканамічнай кан'юнктурай.
РІА "Новости" нагадвае, што вырошчванне грэцкіх арэхаў — адзін з найважнейшых складнікаў экспарту сельскагаспадарчай індустрыі ў Каліфорніі. А сусветным лідарам па вытворчасці гэтай культуры з'яўляецца Кітай.